"Мая кніга для свету"

У 2017-м годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Адна з важнейшых дат нашай культуры з'яўляецца часткай сусветнай кніжнай гісторыі. Міжнароднае радыё «Беларусь» аб”яўляе конкурс "Мая кніга для свету" - гэта магчымасць слухачам з любой краіны падзяліцца фатаграфіяй сваёй любімай кнігі і даведацца пра традыцыі кнігадрукавання ў розных кутках нашай планеты.

 

Умовы ўдзелу ў конкурсе "Мая кніга для свету"

 

1. Зрабіце здымак з любімай кнігай і адпраўце яго на паштовую скрыню booksgoglobal@gmail.com

Здымак можа быць зроблены любым спосабам, суправаджацца каментарыем. Да прыкладу, вы можаце распавесці, чаму абралі гэтае выданне ці аўтара, падзяліцца ўспамінамі пра свае першыя кнігах ці тыя, што паўплывалі на ваша стаўленне да жыцця, пакінулі глыбокія ўражанні.

Арыгінальнасць і крэатыўнасць здымкаў вітаюцца!

 

2. Дасланыя фатаграфіі будуць размешчаны на сайце радыё «Беларусь» у спецыяльным раздзеле #booksgoglobal, дзе за іх можна будзе галасаваць.

Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, а таксама прызнаныя лепшымі асобным рашэннем арганізатараў, атрымаюць прызы.

 

3. На конкурс не прымаюцца работы, якія супярэчаць устояным маральна-этычным нормам, а таксама заканадаўству Рэспублікі Беларусь, змяшчаюць прапаганду экстрэмізму, расавай і рэлігійнай нецярпімасці ў любой форме.


Мы таксама пакідаем за сабой права не падзяляць меркаванне ўдзельнікаў конкурсу адносна зместу кніг, прадстаўленых на фотаздымках.


4. Увага! Прыём конкурсных работ працягнецца па 31 мая 2017 года. Падвядзенне вынікаў - чэрвень 2017 года.

 

 

 

 
інтэрнэт вяшчанне
частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

29.05.2017 Беларусь сёння
29.05.2017 Спадчына
27.05.17 Беларусь між народамі
28.05.2017 Рэха падзей
29.05.2017 Дзень краіны