Аб радыё

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове. З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах, а ў 2012 - на кітайскай.

Вяшчальная сетка Радыё сёння - гэта кругласутачнае вяшчанне на васьмі мовах, даступнае на нашым сайце ў рэжыме рэальнага часу, а таксама праз спадарожнікі HotBird, Galaxy 19 (рэкамендацыі па прыёме глядзіце тут). Акрамя таго, Радыё "Беларусь" можна слухаць прыгранічных раёнах у FM-дыяпазоне:


Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц



У праграмах нашага Радыё:

  • выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі;
  • радыёсустрэчы з дзяржаўнымі, палітычнымі, грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі; вучонымі, пісьменнікамі і музыкантамі, майстрамі мастацтва і народнай творчасці; спартсменамі;
  • праграмы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа. 


Паказваючы розныя аспекты жыцця дзяржавы, мы стараемся надаваць увагу і звычайным штодзённым клопатам беларускай сям'і, радавога грамадзяніна.

Прыярытэтны накірунак музычнай палітыкі - папулярызацыя найлепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.

Радыё дынамічна развіваецца, яно аснашчана сучасным абсталяваннем, наш калектыў спалучае маладосць і вопыт, што дазваляе генерыраваць новыя творчыя ідэі і ўвасабляць іх у жыццё.


З 3-га студзеня 2005 году Радыё "Беларусь" пачало вяшчанне ў Інтэрнэце на англійскай мове ў рэжыме рэальнага часу 5 гадзін за суткі, зараз гэта 22 гадзіны за суткі двума блокамі на англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай і кітайскай мовах.

Слухайце нас на нашым сайце:
- у рэжыме рэальнага часу - з 15.00 да 20.00, а таксама з 02.00 да 07.00
- паўторы блокаў - з 20.00 да 01.00, з 07.00 да 12.00, з 12.00 да 14.00 па мясцовым часе.

Наша Радыё - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра Рэспубліку Беларусь у эфіры і Інтэрнеце!

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
05.00 Навіны з Беларусі (Пол)

Далей:
05.20 Зроблена ў Беларусі (Пол)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

21.03.2017 Беларусь сення
21.03.2017 Спадчына
19.03.2017 Рэха падзей
21.03.17 Дзень краіны
18.03.17 Беларусь між народамі