Прэзідэнт Малдовы зробіць афіцыйны візіт у Беларусь 13-14 ліпеня

        Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон зробіць афіцыйны візіт у Беларусь па запрашэнні кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, візіт папярэдне запланаваны на 13-14 ліпеня бягучага года. Аб гэтым Ігар Дадон паведаміў у час перадачы ў эфіры грамадскага тэлебачання Малдовы.

Кіраўнік малдаўскай дзяржавы адзначыў, што атрымаў запрашэнне зрабіць афіцыйны візіт у Беларусь ад свайго калегі Аляксандра Лукашэнкі ў ходзе сустрэчы з ім у рамках праведзенага ў Бішкеку Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Ігар Дадон падкрэсліў, што Малдова павінна браць прыклад з Беларусі, якая дабілася поспеху па многіх напрамках.

"Паглядзіце на Беларусь, як яна развіла сваю эканоміку. Што адбываецца з сельскай гаспадаркай, колькі рабочых месц было адкрыта, што адбываецца з інфраструктурай. У большасці міжнародных рэйтынгаў яна знаходзіцца на радках значна вышэй, чым Малдова", - сказаў Ігар Дадон.

 
інтэрнэт вяшчанне
частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

29.04.2017 Беларусь сёння
29.04.2017 Спадчына
23.04.2017 Рэха падзей
29.04.17 Беларусь між народамі
28.04.17 Дзень краіны