Нямецкамоўнае вяшчанне

У сакавіку 1985 года ў эфір выйшлі праграмы радыё "Беларусь" на нямецкай мове. Яны арыентаваны як на радавога радыёслухача, так і на прадстаўнікоў дзелавых і палітычных колаў. Перадачы на нямецкай мове інфармуюць аб падзеях у палітычным, эканамічным, культурным і спартыўным жыцці Беларусі. У блок перадач уваходзяць навіны, рэпартажы, а таксама інтэрв'ю.
Радыёпраграмы дазваляюць наводзіць інфармацыйныя масты са сваімі слухачамі. Каб ім лягчэй было арыетавацца ў перадачах, у кожнага радыёчасопіса ёсць свой дзень. Па серадах выходзіць у эфір перадача "Сустрэчы з беларускай літаратурай". Па суботах транслююцца такія перадачы, як "Клуб слухачоў", якая рыхтуецца паводле лістоў радыёслухачоў, "Спадчына" - перадача, якая дазваляе пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі, і праграма "Сустрэчы, дыялогі, супрацоўніцтва", у якой увазе слухачоў прапануюцца інтэрв'ю з прадстаўнікамі дзелавых колаў, расповеды аб фірмах і арганізацыях. У нашым эфіры таксама гучаць праграмы: "Прырода і мы""Вывучаем беларускую мову""Культурнае жыццё ў Беларусі". Кожны дзень выходзіць праграма "Музычны час", якая знаёміць радыёслухачоў з творамі беларускіх аўтараў.
Пра папулярнасць праграм сведчыць шматлікая пошта ад радыёслухачоў, якія жывуць у асноўным у Германіі і Аўстрыі.

 
інтэрнэт вяшчанне
частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

27.04.2017 Беларусь сёння
27.04.2017 Спадчына
23.04.2017 Рэха падзей
22.04.17 Беларусь між народамі
26.04.17 Дзень краіны