Вядучыя


Навум Гальпяровіч

У кожнага чалавека, кожнай краіны ёсць свае непаўторныя рысы. Пра Беларусь, пра яе гісторыю і культуру, пра яе цудоўны, мудры і мужны народ і распавядае праграма "Беларусь ад "А" да "Я". Разам з калегамі мы пішам жывую гісторыю нашай краіны.

* Навум Якаўлевіч чалавек сціплы, а мы лічым важным сказаць, што ён з'яўляецца аўтарам цэлага щэрагу кніг, мноства тэкстаў папулярных песень, розных тэле- і радыёпраектаў. Яго літаратурныя творы перакладаліся на польскую, румынскую, балгарскую, рускую, англійскую і іншыя мовы свету. Спачатку – рабочы на заводзе, потым карэктар у газеце. Яго журналісцкая дзейнасць пачалася з раённай газеты. Рэдактар заводскага радыё, уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё, намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Вожык", газеты "Літаратура і мастацтва", намеснік старшыні саюза пісьменнікаў. І, нарэшце, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё!

 

Вячаслаў Лакцюшын

На Беларускім радыё з 1998 года, з першых дзён існавання англійскай службы замежнага вяшчання. Аўтар і вядучы навін, грамадска-палітычных і культурна-пазнавальных праектаў. Галоўнае хобі, неаддзельнае ад працы, – пераклады беларускай паэзіі на англійскую мову для цыкла перадач "Культурная палітра Беларусі". Перакананы, што беларуская паэзія заслугоўвае таго, каб быць здабыткам сусветнай культурнай грамадскасці.


Рыгор Міцюшнікаў

Журналістыка - гэта шлях пастаяннага ўдасканалення. Расказваючы слухачам пра якую-небудзь падзею ці знаёмячы з цікавымі людзьмі, сам атрымліваеш магчымасць даведацца шмат новага. Тым больш што радые дае ўнікальную магчымасць экспрэсіяй слова выказаць тое, што немагчыма паказаць.

Вядучы праектаў "Беларусь прапануе", "Сацыяльнае партнёрства" на беларускай мове.


Павел Лазовік

Вядучы інфармацыйна-аналітычных праектаў на міжнародным радыё "Беларусь"

Нарадзіўся ў г. Маладзечне Мінскай вобласці.

У 2003 годзе скончыў факультэт мастацтваў Інстытута сучасных ведаў.

 

Вучобу ў ВНУ сумяшчаў з працай на радыё і тэлебачанні.

 

Хобі - кулінарыя, лазні, заняткі плаваннем і веласіпедны спорт.


Марына Драгіна


Яўген Кавальчук


Праяўляй цікавасць да людзей, і яны зацікавяцца табой. 
Вядучы навін, праектаў на англійскай і рускай мовах.


Вольга Блажэвіч


На радыё "Беларусь" – з 2004 года. За гэты час я паспела зразумець, што ў рабоце журналіста не бывае непатрэбных ведаў. А таксама – што не мае сэнсу вучыцца, спасцігаць, высвятляць, даведвацца, калі гэта ўсё застаецца ў тваёй галаве мёртвым грузам. Таму заўсёды радуюся, што ў мяне ёсць магчымасць дзяліцца з людзьмі сваімі ведамі і меркаваннямі ў радыёэфіры. Яшчэ больш прыемна – працягваючы спазнаваць сваю краіну, расказваць пра гэта іншым. І ведаць, што гэта не дарэмна…

 

Дзмітрый Занеўскі


У англійскай службе з 2005 года.
Аддаю перавагу пастмадэрнізму і брытанскаму гумару.
Не занадта давяраю аўтабіяграфіям.

 Наталля Бінкевіч

За час працы на Міжнародным Радыё “Беларусь” настолькі шмат даведалася пра сваю краіну, што захапілася Беларуссю яшчэ больш.

Адзін з галасоў нямецкамоўнага эфіру. Аўтарка праектаў “Крэўнасць”, “Дух часу. Сустрэчы ў музеі” і “Падарожжа ў глыбінку” на беларускай мове.

Саша Краўчанка

Аляксандр Краўчанка


Як чалавек - нясталы. Люблю падарожнічаць, асабліва з музыкай, і смяяцца над сабою, калі трапляю ў непрыемнасці, што здараецца часцей, чым мне бы хацелася. Выбірацца з апошніх дапамагае прынцып "Брытвы Акама" і цвярозы розум, чаго і вам жадаю. Дапытлівы і ўпарты.

 Надзея Сянько

На радыё “Беларусь” з 2013 года. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Аўтар і вядучая праграм на польскай, беларускай і рускай мовах.

Натхняюць: падарожжы, скандынаўская літаратуры і музыка 60-х.

Юрый Кузьміч

Цікаўлюся гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. Любімы стыль у архітэктуры – барока. Любімы беларускі горад – Гродна.


На радыё “Беларусь” працую ў польскай службе.

Алена Шыкун

Алена Шыкун

"Калі мы змагаемся, мы можам прайграць, калі мы не змагаемся – мы ўжо прайгралі".


Падумайце так аднойчы, і вы ўбачыце, як неверагодныя рэчы набываюць цалкам рэальныя абрысы.


Таццяна Чабатар


Аратар, артыст, пісьменнік, філосаф ... . Усе гэтыя маскі даводзіцца прымяраць, працуючы ў журналістыцы. Наколькі добра гэта ў мяне атрымоўваецца, мяркуйце самі!

 

Вячаслаў Мацюшэнка


Пра сябе казаць цяжка. Мне за 50. Многа гэта ці мала, не ведаю. Для мяне ўзрост не мае значэння, хоць часам сумна, калі калегі звяртаюцца да мяне па імені і па бацьку. Я б хацеў на "ты" і па імені… Працу на радыё ўспрымаю не як уласна працу, а як лад жыцця. Праўда, часам так хочацца адключыцца і не думаць пра інтэрв’ю, рэпартажы, запісы ў студыі і мантажы перадач… Жыццёвая філасофія такая: усё праходзіць - і добрае, і кепскае. Раней ці пазней.


Вікторыя Бандарэнка

радыё "Беларусь" навучыла мяне тром асноўным прынцыпам:


- узаемадапамозе,
- разуменню,
- адказнасцi.

Кацярына Палятаева

Афіцыйны голас нашых передач на французскай мове; таксама вядзе перадачы па-англійску і па-руску.


Алена Зенчык


"Перажыванні – гэта сама важнае. Толькі дзеля перажыванняў і варта жыць. І дзеля таго, каб потым можна было пра іх каму-небудзь расказаць" – гаварыў адзін з герояў рамана Януша Лявона Вішнеўскага "Адзінота ў сетцы". Прачытаўшы гэтую фразу, я зразумела, што жыву і займаюся творчасцю менавіта па гэтым прынцыпе, бо я адношуся да разраду тых шчасліўцаў, для якіх праца – гэта задавальненне. Да таго ж, па-мойму, журналістыка – гэта як раз своеасаблівая фабрыка па стварэнні, захоўванні і распаўсюджванні перажыванняў.

Раман Несцяровіч
Скончыў факультэт іспанскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. У Дом Радыё патрапіў яшчэ студэнтам і адразу ж закахаўся ў сваю працу.

Да жыцця заўсёды стаўлюся пазітыўна, люблю пажартаваць і смачна паесці. На радыё вяду праграмы на іспанскай, англійскай, рускай і беларускай мовах. Яшчэ магу пахваліцца тым, што працую, бадай, у самым лепш і дружны калектыве людзей, якія з любоўю ставяцца да сваёй справы.


Таццяна Максімчык

Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. На радыё "Беларусь" з 2013 года. Аўтар і вядучая праграм "Наша афіша", "Палітра Беларусі", "Зялёны свет", а таксама інфармацыйнага блока ў польскай рэдакцыі. Знаёміць слухачоў з цікавымі месцамі Беларусі ў праграме "Паштоўка з Беларусі" на англійскай мове. Гутарыць з гасцямі ў рамках праектаў "Музычная крама" і "Начная гадзіна на радыё «Беларусь».

"Журналіст павінен ведаць шмат пра ўсё і ўсё пра няшмат." Гэтая думка для мяне стала жыццёвым крэда, якім я кіруюся не толькі ў працы. Кожны дзень імкнуся адчыняць новае і дзяліцца гэтым з нашымі слухачамі.

Марына Савіцкая

Марына Савіцкая

 
Знаходжуся у несупынным руху, аніводнага імгнення не стаю намесцы. Але гэта ніколькі не стамляе, а нават дае новы зарад энегріі дзеля рэалізацыі новых ідэяў. Стаўлю перад сабою мэту і імкнуся да яе, старючыся не звяртаць увагі на магчымыя першкоды. Дапамагаюць мне ў гэтым аптымізм і вера ў заўтрашні дзень. Праца на радыё дае магчымасць сустрэцца з цікавымі людзьмі і надаць навакольнаму сувету частку уласнае душы.


Таццяна Гаргалык

«Добрыя журналісты кідаюць выклік руціне і ў сябе на службе, і за яе межамі. У іх ёсць уласныя ідэі, яны не абмяжоўваюцца традыцыйнымі метадамі, яны спрабуюць працаваць па-новаму. (....) Яны звяртаюцца да некранутым тэм і шукаюць новыя шляхі ў асвятленні звыклых », - мне здаецца, што гэта вызначэнне з адной з маіх любімых кніг «Універсальны журналіст » Д. Рэндалла як найлепшым чынам падыходзіць да супрацоўнікаў Радыё« Беларусь ». Я вельмі рада, што працую ў калектыве «універсальных журналістаў»!


Яўген Калечыц

Радыёвядучы, журналіст і гукарэжысёр


Інна Бандаровіч

Думаю, каб адчуваць сябе камфортна ў журналістыцы, як і ў любой іншай прафесіі, важна развівацца. Журналісту прыходзіцца заўсёды быць «у тэме». Акрамя тэхнічных сродкаў, гаворка ідзе таксама аб велізарных аб'ёмах інфармацыі, якія даводзіцца літаральна прапускаць праз сябе. Трэба быць у курсе апошніх падзей у палітыцы, эканоміцы, культуры, сацыяльнай сферы. Важна мець хуткую рэакцыю і добра арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, разумець кантэкст.

Удзячная прафесіі і калегам за гэтыя навыкі.


Вікторыя Пяткевіч

Скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на радыё “Беларусь” яшчэ са студэнцкіх гадоў у якасці пазаштатнага супрацоўніка. Рыхтую рэпартажы і праграмы на беларускай і рускай мовах.

Дзякуючы працы на міжнародным радыё штораз адкрываю для сябе Беларусь па-новаму, калі трапляю ў самабытны куток нашай краіны і даведваюся, што называецца, з першых вуснаў пра цікавае, неардынарнае, штодзённае, рознае жыццё беларусаў.

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
05.00 Навіны з Беларусі (Пол)

Далей:
05.20 Зроблена ў Беларусі (Пол)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

21.03.2017 Беларусь сення
21.03.2017 Спадчына
19.03.2017 Рэха падзей
21.03.17 Дзень краіны
18.03.17 Беларусь між народамі