Беларусь далучыцца да сусветнай акцыі “Гадзіна Зямлі”

Фота: www.minsknews.by

 

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікала беларусаў прыняць удзел у акцыі "Гадзіна Зямлі". Экалагічная акцыя пройдзе 25 сакавіка ва ўсім свеце ўжо 10 раз. Сёлетні лозунг - "Мяняй сябе, а не планету", тэма - адказнае стаўленне чалавека да прыроды. Акцыя скіравана на прыцягненне ўвагі людзей да праблемы глабальнага пацяплення і заклікае заставацца неабыякавымі да будучыні планеты. У 2016 годзе "Гадзіна Зямлі" прайшла ў Мінску, Віцебску, Гродна, Гомелі, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Браславе, Чавусах, дзе на адну гадзіну згасла падсветка адміністрацыйных будынкаў, гандлёвых цэнтраў, а таксама прайшлі канцэрты, лекцыі, велапрабег, выступілі тэатры ценяў.
Упершыню ж гэта мерапрыемства было арганізавана ў Аўстраліі ў 2007 годзе, і ўжо на наступны год атрымала сусветную падтрымку.

 
інтэрнэт вяшчанне
частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

27.04.2017 Беларусь сёння
27.04.2017 Спадчына
23.04.2017 Рэха падзей
22.04.17 Беларусь між народамі
26.04.17 Дзень краіны