Англамоўнае вяшчанне

Вячаслаў Лакцюшын
Вячаслаў Лакцюшын

Англамоўнае вяшчанне радыё "Беларусь"

Вяшчанне на англійскай мове вядзецца са студзеня 1998 года. На пачатку яе работы аб'ём арыгінальнага вяшчання на англійскай мове быў 30 хвілін на тыдзень і складаўся з праграм навін. Зараз аб'ём эфірнага вяшчання вырас да 2 гадзін у эфіры плюс 22 гадзіны у Інтэрнэце штодзень і ўключае розныя інфармацыйна-аналітычныя, грамадска-палітычныя, культурна-пазнавальныя і музычныя праграмы, сярод якіх мы прапануем вашай увазе

у эфіры:
Праграма "Культурная палітра Беларусі" выходзіць па пятніцах і асвятляе пытанні культуры, навукі і мастацтва, уключае музычныя творы беларускіх аўтараў, а таксама адказы на пісьмы радыёслухачоў.
Праграма "Спадчына" выходзіць па нядзелях і прысвечана гістарычнай тэматыцы, пытанням захавання культурнай спадчыны.
Праграма "Падзея" выходзіць па аўторках. У цэнтры яе ўвагі - галоўная падзея палітычнага і эканамічнага жыцця Беларусі за мінулы тыдзень, аналітычны агляд сітуацыі ў краіне і за мяжой.

у Інтэрнэце:
Выпускі навін - кожную гадзіну штодзённа.
"Міжнародны агляд" - каментарыі палітолага-міжнародніка па ключавых пытаннях сусветнай палітыкі - па панядзелках.
"Бізнес у Беларусі" - праграма пра эканамічныя працэсы і дзелавое жыццё краіны, перспектывы і ўмовы для замежнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь - па пятніцах.
"Зроблена ў Беларусі" - перадача пра вядучыя беларускія прадпрыемствы-экспарцёры і іх прадукцыю - па панядзелках.
"Інтэлектуальны фактар" - інфармацыйна-аналітычная праграма пра стан і развіццё сістэмы адукацыі і навукі ў Беларусі - па серадах.
"Народная дыпламатыя" - праграма пра ўзаемныя зносіны беларусаў і грамадзян іншых краін, пра ролю такіх зносінаў у збліжэнні розных культур і разбурэнне памылковых стэрэатыпаў - па чацвяргах.
"Беларускі шлях" - перадача пра мадэль развіцця, выбраную беларускім грамадствам, духоўныя каштоўнасці нашага народа, палітычныя традыцыі і гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці - па серадах.
"Маладзёжны фармат" - перадача пра дзяржаўную маладзёжную палітыку, пра жыццё беларускай моладзі - па серадах.
"Асяроддзе пражывання", "Прырода без межаў" - перадача пра запаведнікі Беларусі, прыродаахоўную дзейнасць дзяржавы, пра унікальную прыроду, рэдкіх прадстаўнікоў нашай флоры і фауны, асаблівасці іх ладу жыцця і паводзінаў - па аўторках.
"Нам пішуць" - перадача паводле матэрыялаў карэспандэнцыі радыё "Беларусь" - па суботах.
"Музычны магазін" - у праграме расказваецца пра падзеі ў свеце сучаснай беларускай музыкі, яе асноўныя напрамкі і новыя імёны - па панядзелках.

Праекты англамоўнага інтэрнэт-вяшчання асвятляюць усе бакі грамадска - палітычнага , эканамічнага і культурнага жыцця , асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі.

 


 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
05.00 Навіны з Беларусі (Пол)

Далей:
05.20 Зроблена ў Беларусі (Пол)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

21.03.2017 Беларусь сення
21.03.2017 Спадчына
19.03.2017 Рэха падзей
21.03.17 Дзень краіны
18.03.17 Беларусь між народамі